У Брэсце восень сустрэлася з вясной

29 августа 2013

А месцам сустрэчы дзве пары года выбралі грушу. Дрэва адначасова ўпрыгожваюць сакавітыя плады і беласнежныя кветкі. Водар вабіць пчол, а сама незвычайная з'ява - мінакоў.


Цвіценне не па сезоне знаёмае беларусам. Часцей за ўсё можна назіраць за каштанамі, якія пераблыталі час і пачынаюць цвісці. А вось клёны, явары не вытрымліваюць цёплага стрэсу і засыхаюць.