У Брэсце абнаўляюць набярэжную

13 сентября 2021

Ператварыць старую прамысловую зону ў культурны аб'ект. У Брэсце працягваюць рэканструкцыю набярэжнай. Уздоўж рэкі Мухавец будуюць пешаходныя і веладарожкі. А побач з'явяцца цікавыя зоны для адпачынку. Адна з ідэй - адкрыць стылізаваныя фудкорты і культурныя пляцоўкі на месцы былой прамысловай зоны ЦЭЦ. Таксама ў планах - будаўніцтва амфітэатра ў вады. Саму набярэжную прадоўжаць да Брэсцкай крэпасці. 

Злучыць набярэжную з Брэсцкай крэпасцю плануюць у наступным годзе.