У Батанічным садзе распачалі рэалізацыю праекта "Японскі сад"

30 сентября 2022

Японія - у сэрцы беларускай сталіцы! У Батанічным садзе распачалі рэалізацыю праекта "Японскі сад". Дарэчы, для Беларусі гэта першы такі вопыт. Ідэя высадзіць кветкі і расліны Краіны ўзыходзячага сонца ўпершыню ўзнікла яшчэ ў 80-я, але да ўвасаблення задумкі спецыялісты ландшафтнай архітэктуры і фітадызайну прыступілі нядаўна. І ўжо да канца наступнага сезона на пляцоўцы ля аранжарэі будзе сфарміраваны ландшафт, адпаведны Японіі, дэкаратыўнае аздабленне, каменныя скульптуры і нават чайны домік.

У чаканні "Японскага саду" Батанічны радуе наведвальнікаў новымі скульптурамі насякомых, якія ўпісаліся ў ландшафт арэхава-маньчжурскай алеі. Асабліва даспадобы новыя дэкаратыўныя "насельнікі" саду дзецям.