У Батанічным садзе рыхтуюцца да трапічнага карнавала архідэй

4 ноября 2015

Фаленопсіс, ванда, катлея і сотні іншых відаў расліны - старажытнай кветцы аддадзена аранжарэя пад шкляным купалам. Сёння ў свеце налічваецца ад 25 да 30 тысяч прыродных відаў архідэй. Столькі ж гібрыдных, выведзеных селекцыянерамі. Кожны год навуковая супольнасць атрымлівае каля дзесяці новых відаў архідэй.

На выставе, якая адкрыецца ў чацвер, будуць прапанаваныя сорты і віды архідэй, вырашчаных у Батанічным садзе ва ўмовах, набліжаных да прыродных. І каля ста дзікіх, экзатычных відаў - так званыя калекцыйныя расліны, прадстаўленыя для экспазіцыі беларускім клубам аматараў архідэй.