У Барысаўскім раёне праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны

12 апреля 2023

Ахова аб'ектаў, абарона КПП, праца народнага апалчэння. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі праводзіцца праверка сістэмы гарантавання ваеннай бяспекі.

У Барысаўскім раёне праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны. У рамках манеўраў ваеннаабавязаныя ахоўваюць 11 важных аб'ектаў. Байцы адпрацоўваюць дзеянні ў выпадку пранікнення дыверсантаў. Пры гэтым наладжана праца з міліцыяй і мясцовымі ўладамі.

Аляксандр Вальфовіч таксама адзначыў і такі новы элемент, як народнае апалчэнне. Яно фарміруецца з ліку добраахвотнікаў, жыхароў таго або іншага населенага пункта, якія будуць дапамагаць мясцовым праваахоўнікам. Яны будуць вырашаць задачы ваеннага становішча, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі.