У Барысаве здалі шматпавярховы дом для супрацоўнікаў міліцыі

18 января 2024

У Барысаве наваселле адзначаюць сем'і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі ўладальнікамі ўласных квадратных метраў у новай шматпавярхоўцы. Запаветныя ключы ад кватэр атрымалі 35 міліцыянераў. Дом пабудавалі пры падтрымцы дзяржавы.

Адкрыццё шматпавярхоўкі стала знакавым для супрацоўнікаў сталічнага рэгіёна падзеяй - летам падраздзяленне адзначыць сваё 85-годдзе. Паводле праваслаўных традыцый,  настаяцель храма правёў абрад асвячэння новага дома.