У Барысаве ладзіцца выстава народных рамёстваў

23 февраля 2016

Экспазіцыя прымеркавана да Года культуры і аб'ядноўвае больш за сотню вырабаў ручной працы. Тут і керамічныя збаны, і абрадавыя лялькі, экспанаты з рознакаляровага шкла, габелены і ткацкія паясы. Акрамя таго, барысаўская зямля славіцца лазапляценнем - кошыкам, вазам і куфарам адведзена асобнае месца. А спецыяльна да вясенніх святаў майстры даюць індывідуальныя ўрокі па вырабе сувеніраў з гліны.

Зараз рамеснікі рыхтуюцца да раённага конкурсу "Саламяны павук", удзел у якім возьмуць больш за 30 умельцаў з Барысава.