Пажарны апавяшчальнік выратаваў жыцці дзесяці чалавек у Барысаве

24 мая 2022

Пажарны апавяшчальнік выратаваў жыцці дзесяці чалавек, з іх шасцярых дзяцей. Здарылася гэта ў Барысаве. У выніку ўзгарання жылога дома было моцнае задымленне на другім паверсе. Ад сігналаў прыбора прачнуліся гаспадар і дзіця: яны пабудзілі астатніх. Да прыбыцця ратавальнікаў усе самастойна выйшлі на вуліцу. У выніку пажару пашкоджаны некалькі пакояў і дах. Прычыны ўзгарання высвятляюцца. А ратавальнікі ў сваю чаргу нагадваюць пра важнасць усталявання ў дамах і кватэрах пажарных апавяшчальнікаў.


Усяго з пачатку года ў Мінскай вобласці здарылася амаль 630 пажараў, загінулі 84 чалавекі, выратаваны 63, у тым ліку 12 дзяцей.