У Барысаве ушанавалі сацработнікаў Мінскай вобласці

5 января 2024

Штодзённая праца і самаахвярная дапамога на карысць людзям. Сёння прафесійнае свята адзначаюць работнікі сацыяльнай сферы. Сто пяць гадоў са шчырымі сэрцамі яны дораць свой клопат і ўвагу тым, для каго гэта асабліва неабходна і важна. У гэтыя хвіліны урачыстасць праходзіць у Барысаве, дзе сабраліся 600 самааданых спецыялістаў сферы з Мінскай вобласці. Высокія ўзнагароды і віншаванні, музычныя прызнанні і выстава дасягненняў у гонар выдатнікаў, што працуюць на ніве сацыяльнага камфорту і бяспекі.

Больш як 20 узорных работнікаў сёння атрымалі высокія ўзнагароды  ганаровыя граматы і падзякі. У Мінскай вобласці больш за 7 тысяч добразычлівых прафесіяналаў працуюць у галіне сацыяльнай падтрымкі.