У Бабруйску стартавала акцыя да 70-годдзя Перамогі

9 февраля 2015

Выстава ваеннай тэхнікі, з салдацкай кашай і песнямі ваенных гадоў. У Бабруйску стартавала акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі. Ініцыятарам  стала "Маладзёжная хакейная ліга".   Месца правядзення -  "Бабруйск-Арэна". Тут сустрэліся мясцовае "Дынама-Шыннік" і "Рускія Віцязі" з горада Чэхаў.  Не зусім звычайная форма гульцоў - гэта, мабыць, адна з асаблівасцяў матчу.  Беларускія хакеісты гулялі ў апранутых  на звычайную форму гімнасцерках, а расіяне -  кашулях-касавароткахТакія матчы па хакеі пройдуць ва ўсіх гарадах, адкуль родам каманды маладзёжнай лігі. Сёння іх не менш як 40. А эстафету наступнага пасля Бабруйска горада прыме Валгаград.