За найбліжэйшую пяцігодку ў Беларусі плануюць стварыць больш як 16 аб'ектаў па сартаванні і перапрацоўцы адходаў

30 ноября 2021

Збор і перапрацоўка цвёрдых камунальных адходаў - тэма, якая становіцца ўсё больш актуальнай. Гэта і зразумела: у сучасным свеце іх утвараецца столькі, што ў будучыні планета можа ператварыцца ў вялікі сметнік. Згодна з лічбамі мінулага года, на аднаго чалавека ў сярэднім прыпадала 430 кілаграмаў смецця. 

Зараз сістэма абыходжання з адходамі пастаянна ўдасканальваецца. За апошнія пяць гадоў пашырана і мадэрнізавана сістэма паасобнага збору. Пра новаўвядзенні і планы - Дар'я Рачко (відэа).