У Бешанковічах урачыста адкрылі наплаўны мост праз Заходнюю Дзвіну

21 мая 2013

Канструкцыя даўжынёй 184 метры мае 4-метровую праезную  частку і грузападымальнасць 40 тон. Навядзеннем моста займаліся салдаты 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады. Будаўніцтва ажыццяўлялася  ў рамках дзяржпраграмы Дарогі Беларусі. Новы мост скароціць аб'язныя шляхі для сельгастэхнікі і аўтамабіляў да 100 кіламетраў. Гэта не толькі дазволіць істотна сэканоміць паліва,  але і больш аператыўна вырашаць пытанні з забеспячэннем арганізацый і прадпрыемстваў адразу двух раёнаў - Бешанковіцкага і Шумілінскага.