У Мінскай вобласці апошні званок прагучаў для 8 тысяч выпускнікоў

30 мая 2018

Са школай сёння развітваліся і амаль 8 тысяч адзінаццацікласнікаў Мінскай вобласці. Для іх таксама прагучаў апошні званок. Наперадзе ў выпускнікоў напружаная пара. У пятніцу распачынаюцца экзамены, пасля - выпускны баль і самы адказны час - уступная кампанія. На святочную лінейку ў аграгарадок Азярцо завітаў Аляксандр Харавец.

Выпускнікі Азярцоўскай школы яшчэ да канца і не вераць, што гэта іх апошняя класная гадзіна. Па словах Яўгенія Малінкі, наперадзе ў яго, як і ў 15 аднакласнікаў, шмат новага, аднак і з роднымі сценамі развітвацца не так проста, як першапачаткова думаў выпускнік.

За настаўніцкую кар'еру ў Ірыны Мятліцкай гэта трэці выпуск, аднак першы залаты. Менавіта так называюць вучняў, якія 11 гадоў таму ў першы раз пераступілі парог новай школы. Таму і пачуцці адпаведныя.

Не менш за выпускнікоў хвалююцца і першакласнікі. Многім гэты год даў не толькі новыя веды, а і знаёмствы, і бясцэнны жыццёвы вопыт. А ў Ганны здзейснілася мара - абвясціць канец навучальнага года.

І паводле добрай традыцыі кожны з першакласнікаў сёння ў падарунак атрымаў футбольны мяч.

Усяго ж у цэнтральным рэгіёне апошні званок прагучаў для 8 тысяч выпускнікоў.

У пятніцу выпускнікі зноў сядуць за парты. Выніковыя іспыты чакаюць дзевяці- і адзінаццацікласнікаў. Доўгачаканыя выпускныя вечары пройдуць 9 і 10 чэрвеня. У дні ўрачыстасцяў, як і сёння, паводле традыцыі будзе абмежаваны продаж алкаголю. А ўжо 12 чэрвеня ў краіне стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Ну а пасля і ўступная кампанія ў ВНУ.