У Белдзяржцырку стартавала новая праграма - дождж і вадаспады пад купалам

5 февраля 2024

Магія фантанаў з лазернай інсталяцыяй, дождж і вадаспады пад купалам Белдзяржцырка. У новай праграме - грандыёзнае воднае шоу. Гледачоў таксама чакаюць нумары з дрэсіраванымі малпамі, папугаямі і марскімі коцікамі. Вышыню будуць пакараць гімнасты, паветрана-акрабатычны дуэт і канатаходцы. Чараўніцтва дададуць ілюзіі.

Па традыцыі феерычнае шоу суправаджаецца танцавальнымі нумарамі ад артыстаў Белдзяржцырка. А юным гледачам асабліва прыйдзецца даспадобы пацешны і харызматычны клоўн. Магія фантанаў у афішы да канца сакавіка.