У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія ў ВНУ

6 августа 2017

Ужо сёння будзе вядома, хто стаў першакурснікам-2017. Спісы залічаных з'яўляюцца на сайтах універсітэтаў. Амаль 2 месяцы за месцы змагаліся больш за 90 тысяч абітурыентаў. Пры гэтым яны сталі першапраходцамі новай сістэмы - чатыры ЦТ і 3 рэзервовыя дні. Такія ж правілы застануцца і ў наступным годзе. А таксама можна будзе выкарыстаць сертыфікаты за цяперашнія тэсты.