У Беларусі завяршаецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

18 декабря 2017

Зараз за пробную здачу ўступнага тэсту ў ВНУ абітурыентам прыйдзецца заплаціць 7 рублёў за адзін прадмет.

Але ўжо ў пачатку наступнага года ў выпускнікоў з'явіцца магчымасць трэніравацца бясплатна. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў новы кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. На сваю пасаду Юрый Міксюк быў прызначаны 1 снежня. Рабочыя групы, створаныя па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, працягваюць аналізаваць заданні тэстаў і методыку апрацоўкі вынікаў. Кардынальных змен ва ўступнай кампаніі - 2018 не будзе. Сістэма ацэнкі зменіцца толькі ў 2019. Паспрабаваць свае сілы на рэпетыцыйным тэсціраванні можна будзе яшчэ некалькі разоў на працягу гэтага навучальнага года.

Як зменіцца методыка апрацоўкі вынікаў ЦТ? Сістэма ацэнкі якіх краін можа легчы ў яе аснову? І якія прыярытэты возьме за аснову новы кіраўнік Інстытута кантролю ведаў? Усе падрабязнасці глядзіце ў гэтую нядзелю ў выніковай праграме "Галоўны эфір" у 9 вечара.