Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Германіі з нацыянальным святам

3 октября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што для сучаснай Германіі ўз'яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якая аказала значны ўплыў на далейшае фарміраванне ўсяго Еўрапейскага рэгіёна.

"Нашы дзяржавы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць агульныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах устойлівага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на прадаўжэнне насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнага інтарэсу".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмаеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.