У Беларусі зарэгістравана 20168 выпадкаў з дыягназам СOVID-19

7 мая 2020
5067 пацыентаў выздаравелі ў Беларусі ад СOVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным тэлеграм-канале. Усяго зарэгістравана 20 тысяч 168 выпадкаў пацвярджэння дыягназу "каранавірус". Гэта каля 9 % ад агульнай колькасці праведзеных тэстаў. Усяго іх зроблена амаль 230 тысяч. За ўвесь перыяд эпідэміі памерлі 116 пацыентаў з хранічнымі захворваннямі і пацверджаным дыягназам СOVID-19.