У Беларусі зарэгістравана 12208 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19

28 апреля 2020
У Беларусі на сёння выздаравелі і выпісаныя 1993 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравана 12 тысяч 208 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Гэта 7,5% ад колькасці праведзеных аналізаў. Усяго іх зроблена больш як 161 тысяча. За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 у краіне памерлі 79 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.