У Беларусі запушчана сетка 4G (LTE)

17 декабря 2015

Яна прыйшла на замену сетцы трэцяга пакалення. Атрымліваць малюначак высокай якасці, запампоўка ролікаў і музыкі - за долі секунды. Так, навінка пакуль будзе працаваць толькі ў Мінску. Але ўжо ў наступным годзе парадуе і абласныя гарады. Слова - Дзмітрыю Цітову.

На сённяшні дзень толькі 5% мабільных гаджэтаў у беларусаў падтрымліваюць сетку 4-га пакалення. Высокая хуткасць пакуль толькі ў мінчан. Праверым яе з дапамогай спецыяльнага дадатку. Тут парадку 80 мегабіт за секунду, што дазваляе запампаваць адну песню за секунду.

Сетка 4G у Мінску пастроена ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 13 снежня 2012 года №556.

Запуск чацвёртага пакалення ў эксплуатацыю - гэта вынік паспяховай рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і эфектыўнага супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнесу. LTE ў Беларусі - першы этап маштабнага праекта па абнаўленні ўсёй тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

Смагу хуткасці сёння адчулі журналісты на спецыяльна сабранай канферэнцыі. Анлайн-трансляцыя на сайце Белтэлерадыёкампаніі загрузілася ў HD-якасці літаральна за секунду.

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, сярэдняя хуткасць у сетцы LTE ў Мінску каля 30 мегабіт за секунду. Але ніякіх абмежаванняў у абанентаў не будзе. Да прыкладу, на самім мерапрыемстве сістэма разагналася да 130-ці мегабіт. 4G у Мінску апошняй 10-ай версіі з прыстаўкай Advanced - гэта стандарт, які адпавядае ўсім патрабаванням бесправадной сувязі чацвёртага пакалення. Пакрыццё будуць забяспечваць 150 базавых станцый у дыяпазоне 1800 Мгц - працуе на адлегласці 7 кіламетраў ад пункта доступу. У 2016 годзе тэхналогія прыйдзе ў абласныя гарады: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, да 2020 года - у раённыя цэнтры і іншыя населеныя пункты з колькасцю не менш чым 50 тысяч чалавек.

Галоўныя перавагі новага віду сувязі. 4G у параўнанні з сеткай 3-га пакалення хутчэй у некалькі разоў. HD відэа загружаецца за 30 секунд, калі 3G спатрэбілася б 5 хвілін. Малюнак і музыка пампуецца за секунду.

Магчымасці 4G - гэта мабільныя канферэнцыі. Шматканальныя тэлетрансляцыі высокай выразнасці. А таксама відэа па запыце і ўжо выхад на тэхналогію інтэрнэт-рэчаў, якая дазваляе кіраваць бытавой тэхнікай.

Сетка запрацуе з новага года ў трох мабільных аператараў, яны ж будуць вызначаць і кошт новай паслугі для абанентаў.

Укараненне 4G дазволіць Беларусі ўзмацніць пазіцыі ў рэйтынгу развіцця інфармацыйных тэхналогій. На стварэнне сеткі спатрэбілася парадку 30 мільёнаў долараў. LTE падаецца ў карыстанне ўсім аператарам мабільнай сувязі. Дарэчы, міжнародны саюз па тэлекамунікацыях паставіў мэты па ўкараненні ў жыццё стандарту 5G да 2020 года.

Беларусь з новага года чакаюць і яшчэ шэраг прыемных тэхналагічных сюрпрызаў. Будзе створана рэспубліканская платформа на базе цэнтра апрацоўкі даных. Праект рэалізуецца з дапамогай тэхналогій хмарных вылічэнняў. Па планах распрацоўшчыкаў ужо да канца 2018-га года ўсе дзяржорганы будуць выкарыстоўваць у сваёй працы не папяровыя дакументы, а віртуальныя звесткі.

У 2011 годзе ААН уключыла вольны доступ у Інтэрнэт у спіс базавых патрэбнасцяў чалавека. А зусім нядаўна нам, каб звязацца адзін з адным, неабходна было шукаць тэлефонную будку... У апошняе дзесяцігоддзе мабільная сувязь у Беларусі развівалася сямімільнымі крокамі - дасягнуўшы на працягу некалькіх гадоў стандарту ўзроўню 3G - цалкам ніштаватага па ўзроўні, але ўжо далёка не самага сучаснага. І вось Беларусь перажывае самы сапраўдны IT-прарыў. На змену 3G прыходзіць стандарт 4G . Сетка чацвёртага пакалення дазваляе забяспечыць хуткасць да 300 мегабіт за секунду, што робіць магчымай працу абсалютна новых сэрвісаў. Дыстанцыйныя хірургічныя аперацыі і сістэмы анлайн-кансультавання. Хмарныя тэхналогіі, без якіх, па прагнозах, бізнес не зможа працаваць ужо ў найбліжэйшыя гады. Дзякуючы мабільным 4G-сеткам, можна перасылаць гігабайты звестак імгненна і з высокай ступенню абароны ад крадзяжу. Дапушчальны, файл памерам 100 мегабайт зальецца ўсяго за 4 секунды. LTE дазваляе перадаваць у рэальным часе і HD-відэа - гэта новая эра ў мабільным інтэрнэт-тэлебачанні.