Брэст атрымаў статус моладзевай сталіцы 2024

15 февраля 2024

Брэст атрымаў статус "Моладзевая сталіца - 2024". З гэтай нагоды ў горадзе праходзіць форум з удзелам каля 400 чалавек з усёй краіны. Старт далі ў Брэсцкай крэпасці. Беларусы ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу трох дзён яны будуць збірацца на дыялогавыя пляцоўкі, вебінары і семінары. Таксама адбудзецца пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. Зробяць удзельнікі форуму і свой уклад у будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

Статус маладзёжнай сталіцы гарады атрымліваюць на год.