У Беларусі вылечыліся і выпісаныя 3 259 пацыентаў пасля каранавіруса

4 мая 2020
У Беларусі вылечыліся і выпісаныя 3 259 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 17 489 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, што складае 8,2 % ад колькасці праведзеных аналізаў. Усяго іх зроблена 211 369. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 103 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленым COVID-19.