У Беларусі выздаравелі 83 тысячы 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19

25 октября 2020
У Беларусі на сёння выздаравелі і выпісаныя 83 тысячы 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19. Зарэгістраваныя 92 тысячы 823 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго праведзена больш за 2 мільёны 372 тысячы даследаванняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 957 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленым COVID-19. 

Сітуацыя з захворваннем - на пастаянным кантролі

Сітуацыя з захворваннем у краіне - на пастаянным кантролі. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, зараз перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць меддапамогай пацыентаў з каранавірусам. За апошнія некалькі месяцаў значна палепшылася сітуацыя з забеспячэннем кіслароднымі пунктамі: у наяўнасці - 2 тысячы 184 апараты ШВЛ, больш як паўтары тысячы наркозна-дыхальных апаратаў, звыш 9 з паловай тысяч пунктаў падключэння кіслароду медыцынскага. Спецыялісты праводзяць працу па далейшым набыцці медабсталявання і лекаў.