У Беларусі выяўлена некалькі выпадкаў інфіцыравання брытанскім штамам каранавіруса

11 марта 2021
У Беларусь прыйшоў новы штам каранавіруса - брытанскі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што выяўлена некалькі першых выпадкаў інфіцыравання. Гэта пацвердзілі даследаванні спецыялістаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Першыя ўзоры брытанскага штаму беларускія спецыялісты знайшлі ў асоб, якія прыбылі з-за мяжы -  з Польшчы, Украіны, Егіпта. Яшчэ некалькі станоўчых тэстаў у асоб, інфіцыраваных на тэрыторыі краіны. Штам каранавіруса быў выяўлены напрыканцы снежня мінулага года. 90 % новых выпадкаў заражэння ў Вялікабрытаніі выклікана дзеяннем менавіта гэтага віду віруса - B117.

Медыкі нагадваюць аб неабходнасці выконваць усе  супрацьэпідэмічныя меры

Гэта значыць насіць маскі ў грамадскіх месцах, дбайна мыць рукі, карыстацца санітайзерамі і самае галоўнае  - вытрымліваць дыстанцыю: не менш чым паўтара метра адно ад аднаго.