У Беларусі выбралі лепшыя ўстановы аховы здароўя

25 марта 2021
Па выніках рэспубліканскага агляду якасці і культуры медабслугоўвання Міністэрства аховы здароўя, у лідарах – рэгіёны. Магілёўская вобласць. Следам -  Мінская і Гомельская. Хто ж трапіў у пераможны спіс  і якія сёння падыходы для развіцця якаснай і даступнай  медыцыны  - даведалася Алена Вітко. 

Лепшая гарадская паліклініка

Дапамагаць людзям - гэта і ёсць дзіцячая мара Алесі Пастушэнкі. Урачом агульнай практыкі яна працуе ўжо больш як 8 гадоў. А нядаўна стала загадчыцай аднаго з аддзяленняў. Іх у 1-й сталічнай паліклініцы 12.

Алена Іванова, галоўны ўрач 1-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Цэнтральнага раёна г. Мінска: "Тры аддзяленні агульнай урачэбнай практыкі, траўма-хірургічнае аддзяленне, жаночая кансультацыя, аддзяленне дзённага знаходжання і медыцынскай рэабілітацыі. Мы абсталяваныя сучасным абсталяваннем дыягнастычным. І ў складаных эпідэміялагічных умовах 2020 года мы змаглі арганізаваць нашу працу так, каб дайсці да кожнага пацыента".

Зараз паліклініка цалкам вярнулася да звыклага рэжыму працы. Лабараторныя даследаванні, УГД-дыягностыка, хірургічная дапамога - усё гэта можна атрымаць планава. Пацыентаў прымаюць рэўматалагічны, гастраэнтэралагічны кабінеты. Функцыянуе і раённы эндаскапічны цэнтр. Ён абслугоўвае таксама пацыентаў 4-й і 16-й паліклінік.

Якасць абслугоўвання пацыентаў і тэхнічнае абсталяванне дапамагло 1-й паліклініцы Мінска стаць лепшай у краіне па выніках рэспубліканскага агляду. Перамога прысуджаная Міністэрствам аховы здароўя. 

Даступная медыцына на сяле

Сярод адзначаных - таксама Вялікаўхалодская ўрачэбная амбулаторыя Барысаўскай бальніцы № 2.

Гэтая амбулаторыя абслугоўвае 3 вёскі. І ў базе - больш як 1,5 тысячы пацыентаў. Каля паловы з іх - працаздольнага ўзросту. Так, па медыцынскую дапамогу толькі да ўрача агульнай практыкі за змену ў сярэднім звяртаюцца каля 30 чалавек. Агульная ж магутнасць - у два разы большая.

Педыятрычны і стаматалагічны кабінеты, ЭКГ. Тут жа можна атрымаць акушэрскую дапамогу або пралячыцца ў дзённым стацыянары. Усё гэта ўжо і ёсць якасная і даступная медыцына.