Зрабіць старонку ў сацыяльных сетках пазнавальнай вучацца адпачывальнікі аздараўленчага лагера

2 августа 2018

Cтварыць свой блог і зрабіць старонку ў сацыяльных сетках максімальна пазнавальнай вучацца адпачывальнікі аздараўленчага лагера ў Вілейскім раёне. Такі профільны курс распрацавалі ўпершыню. Падчас практычных заняткаў школьнікі знаёмяцца з асновамі журналістыкі і вучацца весці тэматычныя акаўнты. Сярод тэм – папулярныя кінастужкі, хобі і адметнасці Вілейскага краю.

Падчас адпачынку школьнікі разам вядуць свой віртуальны канал, дзе знаёмяць гледачоў з жыццём аздараўленчага лагера.