У Беларусі ўпершыню праходзіць рэабілітацыя кітайскіх дзяцей з дыягназам ДЦП

12 сентября 2018

5 пацыентаў з дыягназам ДЦП праходзяць 20-дзённы курс аднаўлення. Для кожнага дзіцяці распрацаваны індывідуальны план рэабілітацыі. Кожны дзень масаж, лячэбная фізкультура, водныя працэдуры і практыкаванні на трэнажорах. Кітайскія дзеці са сваімі маці прыляцелі па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі. Як мяркуе пасол КНР Цуй Тыміна, гэта сведчыць аб увазе беларускага лідара да Паднябеснай. Усяго ў Беларусь прыедуць тры групы кітайскіх дзяцей. Урачы спадзяюцца, што лячэнне і рэабілітацыя не толькі будуць выніковымі, але і пакінуць яркія ўражанні аб нашай краіне. Бо акрамя лячэння гасцей чакаюць экскурсіі па знакавых месцах Беларусі. Пазней да нас прыедуць яшчэ 2 групы па 5 чалавек. Першымі ўражаннямі пацыенты падзяліліся з Юліяй Грызунт (відэа).