Амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдар крылатымі ракетамі па базе ўрадавых войскаў у Сірыі

7 апреля 2017

Паводле звестак Эн-бі-сі, па аэрадроме ў правінцыі Хомс выпушчана не менш за 50 "Тамагаўкаў". Як мяркуецца, менавіта з яго была праведзена атака з прымяненнем хімзброі.

Ахвярамі сталі 86 чалавек, у тым ліку не менш чым 27 дзяцей. ЗША і іншыя краіны абвінавацілі ў прымяненні хімзброі ўлады арабскай рэспублікі. У Мінабароны Расіі заявілі, што сірыйскія самалёты нанеслі ўдар па будынку, дзе баевікі выраблялі баяпрыпасы з атрутнымі рэчывамі.

Тым часам, Савет Бяспекі ААН адклаў разгляд праектаў рэзалюцый па Сірыі, перадае ТАСС, спасылаючыся на расійскіх дыпламатаў. На разглядзе арганізацыі знаходзяцца тры дакументы: адзін быў унесены ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй, другі ўнесла Расія, а трэці - кампрамісны варыянт - прапанавалі 10 часовых членаў Савета Бяспекі.