У Беларусі адновяць аказанне кансультатыўнай і планавай меддапамогі, дэталёвая праграма па кожным з рэгіёнаў ужо распрацаваная

21 октября 2021

Сітуацыя з каранавірусам па-ранейшаму застаецца пытаннем прыярытэтным. Але нікуды не зніклі і іншыя хваробы, і гэта таксама патрабуе ўвагі. А таму ў найкароткія тэрміны ў нашай краіне адновяць аказанне кансультатыўнай і планавай меддапамогі. Дэталёвая праграма - як гэта будзе адбывацца - па кожным з рэгіёнаў ужо распрацавана. 19 кастрычніка Прэзідэнт даў даручэнне вярнуць абслугоўванне беларусаў у медустановах, дзе яно было згорнута, па пытаннях, не звязаных з каранавірусам. Акрамя таго, заўважылі навукоўцы і незвычайную сувязь COVID-19 з памяншэннем распаўсюджвання грыпу і раку. А на некаторых айчынных прадпрыемствах беларусаў, якія вырашылі вакцынавацца, сталі стымуляваць рублём. Пра ўсё па парадку - у рэпартажы (відэа).