У Беларусі ўзмоцнена ахова ГЦ і грамадскіх месцаў

26 марта 2024

У Беларусі ўзмоцнена ахова ў грамадскіх месцах. У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Расіі нашы праваахоўнікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Прынята рашэнне аб узбраенні аднаго з супрацоўнікаў у парным атрадзе аўтаматам Калашнікава. Пад асаблівым кантролем - буйныя гандлёвыя цэнтры, крытычна важныя аб'екты, прадпрыемствы, навучальныя ўстановы. Задача праваахоўнікаў - павялічыць колькасць супрацоўнікаў у грамадскія месцах, але пры гэтым не выклікаць у людзей паніку.

Таксама найбліжэйшым часам усе буйныя гандлёвыя цэнтры будуць абсталяваныя металадэтэктарамі.