У Беларусі стартуе "Тыдзень лесу". Стаць удзельнікам акцыі можа кожны

3 апреля 2021
Сёння ў Беларусі стартуе "Тыдзень лесу". Сёлета рэспубліканская акцыя адбудзецца ўжо 14-ы раз. Актыўны ўдзел у ёй традыцыйна прымаюць не толькі сем'і, але і працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, парламентарыі. Сёлета "Тыдзень лесу" прымеркавалі  да Года народнага адзінства. Галоўная мэта акцыі  - прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем. 

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас або лясніцтва

Там забяспечаць валанцёраў усім неабходным і пазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы дрэў.