Беларусь - 3 месца па хуткасці Інтэрнэту

28 февраля 2016

Беларусь увайшла ў топ-3 краін з самым хуткім Інтэрнэтам. Такую справаздачу на гэтым тыдні апублікавала канадская кампанія SecDev Corp.

А зараз давайце паглядзім, чаму мы на такой высокай пазіцыі.

Мы стаім нароўні з ЗША і Швецыяй і хуткасць інтэрнэт-злучэння ў нас можа дасягаць да 1 гігабіту за секунду.

Такіх вынікаў Беларусь дасягнула, дзякуючы масаваму пераходу аператараў на тэхналогіі Ethernet і xpon. А зараз простай мовай.

Ethernet - распаўсюджаны міжнародны стандарт лакальных сетак у свеце, якія могуць ахопліваць тэрыторыі на дзясяткі кіламетраў. Актыўна ўкараняецца тэхналогія Xpon - змяняецца медны кабель на валаконна-аптычны. Многія жыхары "не новабудоўляў" сутыкаліся з гэтай працэдурай. У новых дамах cетка ўжо праведзеная.

Ужо даўно не чуваць, што хтосьці скардзіцца на павольны Інтэрнэт у кватэры. Даступна лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ў HD-якасці, а таксама ў трохмерным фармаце (3D). А 20 мегабіт за секунду цалкам досыць, каб гэта ўсё ўвасобіць у жыццё.

Дарэчы, у рэйтынгу канадскай кампаніі вымяралася прынцыповая тэхнічная магчымасць дасягнення хуткасці. Гэта значыць, да якой максімальнай хуткасці можна разагнацца. Дык вось, не варта забывацца і пра нядаўна ўкаранёную сетку 4g у нашай краіне, дзе хуткасць можна развіць да 300 мегабіт за секунду. Для параўнання - суседзі-ўкраінцы толькі нядаўна ўкаранілі 3g.

Ну і глядзім далей. Адразу пасля нас у рэйтынгу ідзе Канада з хуткасцю 940 мегабіт за секунду. А вось у ліку аўтсайдараў: Арменія, Славенія, Таджыкістан і Туркменістан, у якога менш як 1 мегабіт.