У Беларусі стартавала ўступная кампанія - 2015

19 февраля 2015

Даведацца пра яе навіны можна на выставе "Адукацыя і кар'ера", якая адкрылася сёння ў Мінску. Там дэманструюцца вядучыя ВНУ, ліцэі і каледжы. У фаварытах сёлета спецыяльнасці эканамічнага профілю, бія- і ядзернай энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій.

Барыс Нікульшын, прарэктар па навучальнай працы і інфарматызацыі БДУІР:

"Парк высокіх тэхналогій правёў даследаванне рынку па кан'юнктуры менавіта IT-галіны і прыйшоў да высновы, што нашых выпускнікоў не хопіць ім на вельмі шмат гадоў, таму яны разгортваюць зараз дадатковыя курсы, каб папоўніць гэты прабел у кадрах".

Віталь Прыгодзіч, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама:

"Сярэднетэхнічная адукацыя і тэхнічная - іх у нас у горадзе 22, і новыя тэхналогіі навучання, і новыя спецыяльнасці запатрабаваныя на рынку працы, у прыватнасці, па спецыяльнасцях тэхнічнага профілю, будаўнічага профілю, сёння горад робіць усё магчымае, каб гэты рынак запоўніць".

Выстава "Адукацыя і кар'ера" - лепшая магчымасць для будучых студэнтаў вызначыцца з выбарам, бо ні адзін даведнік або інтэрнэт-сайт не заменіць жывой гутаркі з выкладчыкамі навучальных устаноў і сакратарамі прыёмных камісій.