У Беларусі створана 110 выбарчых акруг - на кожную прыпадае амаль 62 тыс. выбаршчыкаў

25 февраля 2024

У Палату прадстаўнікоў 8-га склікання 25 лютага 2024 года беларусы выбіраюць 110 дэпутатаў. Адпаведна, створана 110 выбарчых акруг. На адну прыпадае ў сярэднім амаль 62 тыс. выбаршчыкаў. Адзначым, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў парламенце на прафесійнай аснове. Тэрмін паўнамоцтваў - 5 гадоў.

І сёння ж грамадзяне Беларусі выбіраюць дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га склікання.  Трэба абраць больш як 12,5 тыс. чалавек з амаль 19 тыс. кандыдатаў. Яны сфарміруюць абласныя, раённыя, гарадскія, пасялковыя і сельскія саветы дэпутатаў. Гэтыя дзяржорганы - аснова мясцовага самакіравання. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых саветаў таксама 5 гадоў.

 



Тэгі:

#Выборы 2024