У Беларусі створаць завод па вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў ад COVID-19

16 февраля 2021

Гэта прадугледжана пакетам пагадненняў аб супрацоўніцтве, падпісаным у "Вялікім камені". Таксама ў рамках праекта ў індустрыяльным парку плануецца адкрыць лячэбна-дыягнастычны комплекс і еўразійскі цэнтр абмену ў галіне культуры традыцыйнай кітайскай медыцыны. Кансультацыі праходзіць будуць, у тым ліку дыстанцыйна - гэта дазволіць прыцягваць замежных спецыялістаў.

У індустрыяльным парку актыўна развіваюць праекты ў сферы медыцыны. Сфарміраваны своеасаблівы кластар: гэта вытворчасць медыцынскіх масак і хірургічнага абсталявання, а таксама фармацэўтыка. Неўзабаве пачнецца і будаўніцтва завода па выпуску ветэрынарных прэпаратаў.