У Беларусі створаць сетку міжрэгіянальных клінік

2 июня 2020
Сучасная медыцынская дыягностыка ў любым пункце краіны на працягу гадзіны. Каб дасягнуць гэтай мэты, Мінздароўя абсталюе каля 18 рэгіянальных клінік камп'ютарнымі тамографамі, тэхнікай для ультрагукавой дыягностыкі. У выніку такія цэнтры будуць даступныя ў радыусе 70 кіламетраў. Праца над гэтай канцэпцыяй не перарываецца і падчас пандэміі. На рэалізацыю пойдуць таксама сродкі Сусветнага банка. Пагадненне на 90 мільёнаў долараў Мінздароўя падпісала ўчора.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя