У беларускай зборнай першае золата на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Швецыі

12 июля 2019
Эльвіра Герман - пераможца ў бегу на сто метраў з бар'ерамі. У фінальным забегу на 100 метраў з бар'ерамі беларуска абнавіла рэкорд кантынентальных форумаў сярод спартсменаў да 23 гадоў. Вынік Герман - 12,70 секунды. Дарэчы, Эльвіра на сённяшні дзень і дзеючы пераможца дарослага чэмпіянату Еўропы. Таксама 22-гадовая пінчанка  напрыканцы чэрвеня ўзяла золата на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

У кіданні молата серабро нашай зборнай прынесла Анастасія Маслова. Яна адправіла снарад на 69 метраў 36 сантыметраў (лепшы асабісты вынік у сезоне), саступіўшы толькі Соф'і Палкінай, спартсменцы з Тальяці, якая выступала пад нейтральным флагам. Пасля двух спаборніцкіх дзён у скарбонцы Беларусі два  медалі. Кантынентальны форум сярод атлетаў да 23 гадоў завершыцца ў нядзелю.