У Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі з-за дажджу

16 июля 2018

Вось ужо які дзень непагадзь выпрабоўвае беларусаў. Навальніцы, ліўні, месцамі град. Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя. Зноў чакаем моцныя ападкі, захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. А значыць ёсць новыя пагрозы падтапленняў. Напярэдадні затапіла Брэст. А ў Мінску дагэтуль працягваюць разбірацца з наступствамі яшчэ пятнічнага патопу на вуліцы Рэвалюцыйнай. Сённяшні лівень сітуацыю не палепшыў. Дык чаму ж беларускія вуліцы ўсё часцей нагадваюць венецыянскія?

У "мокрую справу" з галавой акунуўся Аляксандр Харавец (відэа).