У Беларусі сітуацыя з COVID-19 пад кантролем

18 ноября 2020

Для захварэўшых на рэспіраторныя захворванні, а таксама на каранавірус у медустановах Магілёўскай вобласці створана 3 800 койка-месцаў. Гэта амаль 35 % ад усяго фонду. Пры неабходнасці гэта лічба можа быць павялічана. Даныя агучаныя падчас абласной нарады з удзелам кіраўнікоў бальніц Магілёва і Бабруйска. Да канца года створаны запас дэзсродкаў і сродкаў індывідуальнай аховы - гэта амаль 1 мільён масак, 10 тысяч камбінезонаў, 150 тысяч пальчатак.

Зараз заключаюцца кантракты на далейшыя пастаўкі. Аператыўна будзе вырашана пытанне з набыццём дадатковых аўтамабіляў і пульсаксіметраў - больш як 400 прыбораў - для кантролю кіслароду.