У Беларусі сёння спякота, ліўні і навальніцы з моцным ветрам

29 июля 2016

Сіноптыкі па летняй традыцыі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Паветра прагрэецца да 28 градусаў, па паўднёвым усходзе - і ўсе 33. Разам з тым на выхадных спякота трохі спадзе. Не абыдзецца без дажджоў, месцамі прагрымяць навальніцы. Такі ж прагноз і на першыя дні жніўня.