Пытанні стратэгічнай і рэгіянальнай бяспекі абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

10 сентября 2019

Нягледзячы на шэраг адчувальных пытанняў на перамовах з Расіяй, у адносінах саюзнікаў няма і не можа быць ніякай канспіралогіі. Такія ацэнкі прагучалі сёння  на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з сакратаром Савета бяспекі Расіі  Мікалаем Патрушавым.

Візіт выклікаў ажыўленую палеміку ў СМІ, хоць з'яўляецца планавым і рыхтаваўся загадзя. За апошні час гэта ўжо другая інфармацыйная падстава, якая выкарыстоўваецца ў медыйнай сферы, каб убіць клін паміж афіцыйнымі Мінскам і Масквой. Першая хваля здагадак тычылася візіту  саветніка па нацбяспецы Прэзідэнта ЗША Джона Болтана ў Беларусь. Нагадаем, тады пісалі ледзь ці  не пра разрыў ваенна-палітычных адносін з Расіяй, здраду і пераарыентацыю нашай краіны на атлантычныя сувязі. 

Сустрэча з Мікалаем Патрушавым чакана зацягнулася, перавысіўшы адведзены па пратаколе час прыкладна ўдвая. Адказваючы на пытанні журналістаў, госць растлумачыў гэта шырокім колам тэм для абмеркавання і іх дэталізацыяй. У прыватнасці, узнімаліся вострыя пытанні размяшчэння ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе і агульных намаганняў у барацьбе з тэрарызмам. Госць высока ацаніў уклад Мінска ў рэгіянальную стабільнасць, мінулую нядаўна канферэнцыю высокага ўзроўню,  ініцыятывы беларускага Прэзідэнта.

Незвычайны падарунак і сімвалічны жэст даверу паміж саюзнікамі: да пачатку пратакола Прэзідэнт Беларусі перадаў госцю дасье. Размова ідзе пра асабістую справу Мікалая Патрушава за 1974 і 1975 гады. У гэты час дзеючы сакратар Савета бяспекі Расіі быў слухачом вышэйшых курсаў КДБ у Мінску. 

Мікалаю Патрушаву настальгічны падарунак спадабаўся і падахвоціў параўнаць Мінск сённяшні і беларускую сталіцу 45 гадоў назад.

Адносіны Беларусі і Расіі ў сферы бяспекі, як падкрэсліваюць эксперты, з'яўляюцца ўзорнымі для постсавецкай прасторы і працуюць на стабільнасць у зоне адказнасці саюзнікаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя