У Беларусі сёння надвор'е дыктуе зіма

18 марта 2014

На большай частцы краіны пройдзе мокры снег, месцамі завея, будзе моцны парывісты вецер. На дарогах - галалёдзіца. А заўтра краіну накрые яшчэ адзін цыклон. Праўда, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, ён будзе слабейшы за два папярэднія.
Вясна ў Беларусь вернецца ў пятніцу з тэмпературай да +15.