У Беларусі сёння чакаецца хмурнае з распагоджаннямі надвор'е

11 января 2014

У Беларусі сёння захаваюць свой уплыў атмасферныя франты, якія прыйшлі з Балтыкі. Чакаецца хмурнае з распагоджаннямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да плюс 5. Моцны парывісты вецер можа дасягаць хуткасці 15 - 20 метраў за секунду. Як нам паведамілі ў МНС, уначы надзвычайных здарэнняў з-за неспрыяльных пагодных умоў не зафіксавана.