У Беларусі сёння няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай засцярогі і медыкаментаў

28 октября 2020

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абмеркавала з медыкамі працу ва ўмовах COVID-19. Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. У кожным рэгіёне ў нас дастаткова свабодных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць медыцынскую дапамогу амбулаторна. Таксама стала вядома, што ў сувязі з другой хваляй каранавіруса ў Мінску часткова прыпыняюць планавую меддапамогу. Падрабязнасці ў наступных выпусках.