У Беларусі сёння дзень памінання нябожчыкаў

10 мая 2016

Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя вернікі. З раніцы ва ўсіх храмах краіны адслужылі паніхіды. На 9-ы дзень пасля Вялікадня людзі прыйшлі ў цэрквы, каб ушанаваць памяць нябожчыкаў продкаў. Асаблівасць службаў у гэты дзень у тым, што да звычайных памінальных малітваў дадаюцца велікодныя спевы. Пасля набажэнстваў вернікі адправіліся на могілкі. Да магілак сваіх памерлых блізкіх. Галоўныя атрыбуты сённяшняга свята - кветкі, свечкі і лампадкі. Калі днём прынята ў гэты дзень плакаць, памінаючы сваякоў, то ўвечары - радавацца. Як сімвал радасці аб Уваскрэсенні Збавіцеля.