У Беларусі расце колькасць IT-злачынстваў

19 мая 2020
Паводле звестак МУС, больш як 3 тысячы - толькі ў бягучым годзе. Пры гэтым каля трэці з іх займае крадзеж з банкаўскіх карт. Найболей частая схема, калі ашуканцы пад выглядам афіцыйных прадстаўнікоў фіскальных устаноў выманьваюць у людзей рэквізіты картак і атрымліваюць доступ да рахункаў. Затым выводзяць сродкі праз выдалены доступ па інтэрнэце. Адзін з самых яркіх прыкладаў у Маладзечне, калі жуліку атрымалася зняць з карты жанчыны каля 35 тысяч долараў. Яна паведаміла яму рэквізіты карты сама для продажу тэлевізара.

У міліцыі адзначаюць, што злачынцы ўмела карыстаюцца метадам сацыяльнай інжынерыі або ашуканскімі інтэрнэт-рэсурсамі. Да прыкладу, ахвярам адпраўляюць спасылкі на падробленыя сістэмы "Інтэрнэт-банкінгу", якія імітуюць легальныя сайты або папулярныя анлайн-сэрвісы. Праваахоўнікі заяўляюць, што падобнага роду злачынствы часцяком здзяйсняюцца з-за мяжы.