У Беларусі пройдуць памятныя мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

21 июня 2021

У памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і як падзяка абаронцам - героям, якія ў першыя хвіліны ўсталі на барацьбу з ворагам. 22 чэрвеня ў Беларусі пройдуць маштабныя мерапрыемствы. Галоўныя дзеянні разгорнуцца ля сцен мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". У прамым эфіры ўсе памятныя падзеі будзе трансляваць Белтэлерадыёкампанія. Дзясяткі камер размесцяцца па перыметры самых відовішчных сцэн. Адкрые Дзень усенароднай памяці  мітынг-рэквіем у 3:30. Яго зменіць рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня 1941 года, якая стартуе ў 5 гадзін. А ўвечары ў легендарнай цытадэлі - цырымонія і канцэрт, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Тэатралізаваную пастаноўку аб першых хвілінах вайны пакажуць у Гродне апоўначы 22 чэрвеня. Традыцыйная акцыя "Памяць" сёлета пройдзе ў парку імя Жылібера. 

22 чэрвеня ўсе беларусы змогуць далучыцца да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання. Ушанаваць памяць ахвяр фашызму можна, спыніўшыся на хвіліну роўна апоўдні.