У першы дзень сёмага этапу Кубка свету па біятлоне мужчыны прабягуць 15 км, а жанчыны - 12,5

7 февраля 2019

Моцныя маразы ў канадскім Кэнмары заносяць карэктывы ў расклад першага дня сёмага этапу Кубка свету па біятлоне. Акрамя таго, праз халады змянілі дыстанцыі індывідуальных гонак. Так, мужчыны прабягуць 15 кіламетраў замест 20, а жанчыны - 12,5 замест 15. Старт мужчынскай гонкі - 22:20 па беларускім часе, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко прадставяць нашу каманду. Спаборніцтвы ў жанчын пачнуцца ў 0 гадзін 55 хвілін. За Беларусь выступяць Дар'я Юркевіч, Ганна Сола і Іна Касцючэнка. Абодва старты ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".