У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў і блогераў. Як спаборнічалі тыя, хто сячэ не толькі словам?

13 ноября 2022

Размова Прэзідэнта Беларусі з журналістамі на свежым паветры прайшла ў рамках аднаго вельмі цікавага мерапрыемства, у якога пакуль няма аналагаў у свеце. У краіне прайшоў чэмпіянат па колцы дроў сярод працаўнікоў СМІ і блогераў.

Ідэя спаборніцтваў зарадзілася яшчэ ў верасні, пасля відэа, дзе Прэзідэнт коле дровы і прапаноўвае дапамагчы суседзям. Флешмоб беларусы падхапілі, і за некалькі дзён ролік набраў мільёны праглядаў, а сацсеткі апанавалі допісы, дзе нашы людзі таксама секлі дровы.

7 лістапада акрамя самога чэмпіянату была і палявая кухня, і майстар-класы ад прафесіяналаў лесу, выступалі беларускія артысты. Пад уражаннем засталіся ўсе.

Да таго ж спартыўную эстафету падтрымаў і сам Прэзідэнт.

Падрабязнасці ў Дар'і Рачко (відэа).