У Беларусі праходзяць тактычныя вучэнні радыётэхнічных войскаў

22 апреля 2021

Тактычныя вучэнні радыётэхнічных войскаў. Вайскоўцы адпрацавалі практыку нарошчвання і размяшчэння сродкаў выяўлення паветраных мэт. Разлікі станцый накіраваліся ў прызначаныя раёны па-за пунктамі пастаяннай дыслакацыі і заступілі на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне. Падчас трэніровак асноўны акцэнт на выяўленне нізкалётных, маларазмерных і  высокахуткасных цэляў.

Падраздзяленні чакае праца і па рэальных паветраных аб'ектах. У якасці кантрольных цэляў выступяць самалёты і верталёты авіяцыйных баз з Мачулішч і Баранавіч.